Добро пожаловать в

Брестский государственный
технический университет



Прайшоў круглы стол “Чарнобыль – боль маёй краіны”

Дзень 26 красавіка 1986 года ўвайшоў у гісторыю Беларусі і ўсяго чалавецтва як адна з самых трагічных старонак ХХ стагоддзя. Прайшло роўна трыццаць гадоў з таго моманту, як адбыўся атамна-ядзерны выбух на чацвёртым блоку Чарнобыльскай АЭС. Гэтай сумнай даце быў прысвечаны круглы стол “Чарнобыль – боль маёй краіны”, які арганізавалі і правялі выкладчыкі кафедры беларускай і рускай моў разам са студэнтамі. Удзельнікі мерапрыемства (Кандрацюк М., ЭК-29, Адамовіч Ю., ЭК-29, Лічэўскі П., ЭК-29, Турабава Э.М., ст. выкладчык) падзяліліся з прысутнымі ўспамінамі сваіх бацькоў, родзічаў, непасрэдных удзельнікаў ліквідацыі вынікаў аварыі на АЭС.


Падчас працы круглага стала былі закрануты праблемы стану флоры і фаўны ў паслячарнобыльскі перыяд у Брэсцкай вобласці, бежанства, сталкерства. Таксама размова ішла пра смяротныя пакуты людзей, якія атрымалі высокую дозу радыяцыйнага выпраменьвання; сацыяльна-эканамічныя вынікі Чарнобыльскай катастрофы для Беларусі. Гучалі паэтычныя радкі як самая эмацыйная і чуйная форма рэагавання на падзеі. Удзельнікі акцыі “Чарнобыль – боль маёй краіны”, што прайшла напярэдадні круглага стала, сваімі працамі зрабілі спробу папярэдзіць сучаснікаў, што бяздумнае і бяздушнае карыстанне атамам можа прывесці да гібелі цывілізацыі.


Дацэнт кафедры Паталкоў Ю.В. завастрыў пытанне духоўнага Чарнобыля. “Адлік пачынаўся нязнанае эры Змагання жыцця з небыццём”, − да гэтага пераканання, калі гаварыць паэтычнымі словамі беларускага паэта С. Законнікава, прыйшлі ўсе прысутныя на мерапрыемстве.

20.05.2013 00:15:26