Добро пожаловать в

Брестский государственный
технический университет



"Беларусь – крыніца натхнення"

У рамках Рэспубліканскай акцыі “Беларусь – крыніца натхнення” намаганнямі выкладчыкаў кафедр беларускай і рускай моў  УА БрДТУ і беларускага літаратуразнаўства УА БрДУ імя А.С.Пушкіна 16 верасня было праведзена мерапрыемства “Легенда краю”, прысвечанае даследчыку літаратуры, выдатнаму пісьменніку, дарадчыку маладых талентаў, самаахвярнаму сыну беларускай зямлі Уладзіміру Андрэевічу Калесніку. Фізікі і лірыкі – студэнты-першакурснікі эканамічнага, машынабудаўнічага і філалагічнага факультэтаў сустрэліся ў навукова-асветніцкім цэнтры імя У.А.Калесніка з вучнямі Уладзіміра Андрэевіча, даведаліся пра стасункі пісьменніка з яго сябрамі, калегамі – А. Лойка, Ул. Гніламёдавым, Ул. Караткевічам, Н. Гілевічам, Я. Брылём, А. Адамовічам; з пачынаючымі творцамі  –  З. Дудзюк, Н. Мацяш, В. Жуковічам, М. Пракаповічам, А. Каско… Размова пра культурныя традыцыі Берасця дапаўнялася паэтычным чытаннем вершаў, у тым ліку і студэнтаў нашага ўніверсітэта (Самасюком Аляксандрам (МБФ), Старушыкам Іванам (ФІСЭ)).

Далучэнне да творчых набыткаў  Ул. Калесніка, таленавітага чалавека, якому падуладны былі і слова, і мастацкі пэндзаль, і скульптурны разец, і фотакамера, спадзяемся, дапаможа маладому пакаленню годна вытрымаць  падчас свайго духоўнага сталення “іспыт на вышыню” перад Бацькамі, Настаўнікамі, лагоднаю і мужнаю зямлёй Беларусі, якую так любіў і шанаваў Уладзімір Андрэевіч Калеснік.

20.05.2013 00:15:26


Главные новости20.09.2017

На экономическом факультете состоялась лекция-диалог Гн. Кантрэлла

18 сентября 2017 года экономический факультет посетил Гн. Кантрэлл, независимый директор компании Piedmont (США).
Главные новости15.09.2017

Приглашаем на мастер-класс «ТРЕНИРУЕМ ПАМЯТЬ»

Главные новости13.09.2017

Расписание РТ (1 этап)

Главные новости12.09.2017

Приглашаем на вечерние подготовительные курсы

Уважаемые абитуриенты! Приглашаем Вас на вечерние подготовительные курсы.
Главные новости 8.09.2017

Открыт тестовый доступ к электронным библиотекам OECD

Уважаемые преподаватели, сотрудники, студенты! Открыт тестовый доступ к электронным библиотекам OECD (Организации экономического сотрудничества и развития): OECD iLibrary, UN iLibrary, The Commonwealth iLibrary, Nordic iLibrary.