Добро пожаловать в

Брестский государственный
технический университет



Адбылася канферэнцыя, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння Ніла Гілевіча

Добрай традыцыяй ва ўніверсітэце стала правядзенне Рэспубліканскай навукова-практычнай студэнцкай канферэнцыі “Духоўнае самавызначэнне асобы ў сучаным свеце”. У гэтым годзе канферэнцыя прысвечана 85-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, грамадскага дзеяча Ніла Сымонавіча Гілевіча. Гэта невыпадкова. Творчасць Н. Гілевіча стала апірышчам і храмам душы не толькі для сучаснікаў паэта, але і яго нашчадкаў. Студэнцкая моладзь Брэстчыны, Мінска, Гродна мела мажлівасць абмяняцца думкамі, назіраннямі па пытаннях творчай спадчыны Н. Гілевіча, асэнсаванні традыцый пісьменніка ў сучасным літаратурным працэсе, выяўленні мастацкіх адметнасцей вобразнага слова Ніла Сымонавіча.

Канферэнцыя была распачата літаратурна-музычнай кампазіцыяй “Мы – тройчы дзеці ў вечным крузе…”. Паэтычныя творы, песні на словы народнага паэта, танцы, ігра на народных музычных інструментах, слова начальніка ўпраўлення работы з моладдзю Місіюка В.С., загадчыка кафедры беларускай і рускай моў Борсук Н.М., якія адкрылі мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Н. Гілевіча, не пакінулі нікога абыякавымі: “Калi ж хоць нешта ў сэрцы азываецца шчымлiвым болем, светлаю журбой, – Дык, значыць, тое ўсё, варта памяцi”. Моладзь была кранута паэтычнымі радкамі верша “Творить…»: памяці Н. Гілевіча студэнткі Грэчкі Валянціны, гр. А-41, пераможцы адкрытага творчага конкурсу “На ўзвеях часу…”, прыемна здзіўлены творчымі працамі канкурсантаў у намінацыі “лепшы аўтарскі твор па матывах творчасці Ніла Гілевіча”.

07.05.2018 12:19:26


Главные новости24.09.2018

Выставка-конкурс осенних композиций

 
Главные новости24.09.2018

На велосипедах по Беловежской пуще

 
Главные новости20.09.2018

Кафедра БУАиА БрГТУ приняла участие в семинаре РИВШ

«ФОРМИР0ВАНИЕ И ОРГАНИЗАЦИЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ КЛАСТЕРОВ С УЧАСТИЕМ УЧРЕЖДЕНИЙ ВЫСШЕГО ОБРАЗОВАНИЯ РБ».
Главные новости19.09.2018

Система менеджмента качества

Учреждения образования «Брестский государственный технический университет» соответствует требованиям государственного стандарта Республики Беларусь СТБ ISO 9001-2015
Главные новости18.09.2018

Расписание РТ (1 этап)