Добро пожаловать в

Брестский государственный
технический университет



У БрДТУ адбыўся круглы стол “Актуальнасць эстэтычных запаветаў М. Багдановіча”

З кожным годам мы ўсё больш востра адчуваем значнасць, актуальнасць духоўных, эстэтычных набыткаў М. Багдановіча. І гэта нягледзячы на тое, што прайшло ўжо 125 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка, Асветніка… З гэтай прычыны і было прынята рашэнне правесці круглы стол “Актуальнасць эстэтычных запаветаў М. Багдановіча”.

М. Багдановіч – паэт-гуманіст, які паэтычным словам вядзе барацьбу супраць хаатычнай мітуслівасці ў свеце людства. Творчасць беларускага класіка прасякнута пошукам “красы, светласці і прастору”. Яго перакладчыцкая дзейнасць, зварот да сусветных жанравых форм  узнімаюць узровень культуры беларускага чытача, дэманструюць самабытнасць беларускага слова, якое гарманічна гучыць у магутнай плыні  сусветнай культуры. Гэтыя і іншыя палажэнні, якія падмацоўваліся шыкоўнай прэзентацыяй, абмяркоўваліся выкладчыкамі кафедры беларускай і рускай моў, гасцямі з БрДУ імя А.С. Пушкіна, студэнтамі дзвюх навучальных устаноў падчас правядзення круглага стала.

Вершы М. Багдановіча, якія гучалі з вуснаў студэнтаў каля партрэта паэта, – яркае сведчанне таго, што ў кожнага з нас М. Багдановіч свой. Для адных – гэта “самотная зорка”, для іншых – вялікі жыццялюб, аптыміст, для трэціх – самаахвярны Беларус… Музычныя творы, што прагучалі ў выкананні навучэнцаў БрДМК імя Р. Шырмы, дапамаглі кожнаму з прысутных пранікнуцца багдановічаўскімі радкамі: “Нашто ж на зямлі сваркі і звадкі, калі мы ўсе разам ляцім да зор”…

20.05.2013 00:15:26


Главные новости22.04.2017

День детства в БрГТУ

Главные новости22.04.2017

В БрГТУ состоялась Региональная научно-практическая конференция

18-19 апреля 2017 г. в БрГТУ состоялась Региональная научно-практическая конференция «Иностранные языки и социально-экономические проблемы современного мира».
Главные новости18.04.2017

Урок имени Ю.А.Гагарина «Космос – это мы. Гагаринский урок»

Главные новости18.04.2017

Встреча председателя Брестского облисполкома А.В.Лиса со студентами и преподавателями университета

Главные новости18.04.2017

На кафедре БУАиА прошли конференции «Недели науки-2017»