Добро пожаловать в

Брестский государственный
технический университет



«Шануйма родную мову!»

Традыцыйным стала святкаванне ва ўніверсітэце Міжнароднага Дня роднай мовы. Студэнты пад кіраўніцтвам выкладчыка Рагаўцовай В.В. 21 лютага правялі цудоўную вечарыну “Шануйма родную мову!”. І гэта невыпадкова.

Для кожнага чалавека яго мова найпрыгажэйшая, таму што яна не проста сродак зносін, а своеасаблівае люстэрка грамадскага і культурнага жыцця людзей. Менавіта праз роднае слова адраджаецца душа чалавека, душа народа, душа нацыі....

Студэнцкая моладзь з розных краін свету праз вершы і песні на беларускай, рускай, украінскай, казахскай, англійскай, французскай, арабскай, кітайскай, бенгальскай, сінгальскай і тамільсай мовах з цеплынёй і вялікім пачуццём змаглі перадаць  адметнасці роднай мовы. Прысутныя падтрымлівалі выступоўцаў гучнымі апладысментамі.

Гэта свята дало магчымасць яшчэ раз дакрануцца да багаццяў роднай мовы. Такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць студэнтаў з розных краін, дапамагаюць хутчэй адаптавацца на новым месцы.

Свята не пакінула абыякавым і нашых беларускіх студэнтаў. У такія хвіліны мы, беларусы, асабліва адчуваем свой пачэсны абавязак − берагчы і шанаваць родную беларускую мову.

20.05.2013 00:15:26


Главные новости15.01.2018

"Ішла Каляда калядуючы"

В  нашем университете стало уже хорошей традицией  проводить «Колядки». Вот и наступивший год не стал исключением.
Главные новости11.01.2018

Благотворительная акция машиностроительного факультета «Мы помогаем детям»

Главные новости11.01.2018

Вручение дипломов исследователя выпускникам аспирантуры 2017 года

Главные новости 8.01.2018

Праздник продолжается

Главные новости 3.01.2018

Образовательная программа для студентов машиностроительного факультета по маршруту Вольфсбург-Берлин-Гнезно