Добро пожаловать в

Брестский государственный
технический университет



Па шляхах мерапрыемства “Чалавек Адраджэння”

Напярэдадні 95-годдзя з дня нараджэння У. А. Калесніка, пісьменніка, асветніка, мудрага дарадчыка творчай сябрыны Берасцейшчыны, вучонага, у адукацыйна-асветным цэнтры імя Уладзіміра Андрэевіча (УА БрДУ ім. А. С. Пушкіна) сустрэліся фізікі і лірыкі (14.09.2017). Такія сустрэчы ўжо сталі для студэнтаў двух вузаў добрай традыцыяй. Хораша філолагамі былі ўспрыняты вершы студэнтаў (Кірко Я., гр. Л-9; Мароз Д., гр. Л-10; Мельнік Г., гр. М-45; Пяцелька Г., гр. М-147; Дуброўскі Н., М-147; Кудынюк Д., гр. Д-22) нашай навучальнай установы. З зацікаўленасцю быў прагледжаны дакументальны фільм пра лёс У. Калесніка. Моладзь мела магчымасць даведацца, што гэтаму чалавеку былі падуладны і мастакоўскі пэндзаль, і скульптурны разец, і фотакамера, і цяслярская сякера, і рыбалоўная вуда, і слова, бліжэй пазнаёміцца з працамі Уладзіміра Андрэевіча. Спадзяемся, што пасля гэтай сустрэчы ў студэнтаў нашага вуза не будуць узнікаць пытанні: чаму адна з вуліц Брэста названа імем Уладзіміра Андрэевіча Калесніка. А да мудрых выслоўяў пісьменніка неаднаразова будуць звяртацца маладыя людзі: “Жыві, каб помнілася твая прысутнасць у свеце”, “Дабру нашы сцежкі належаць…”.

Кафедра беларускай і рускай моў

07.05.2018 12:19:26


Главные новости 9.08.2018

Требуемые медицинские справки для поселения в общежития университета и для допуска к занятиям по физической культуре

Главные новости 8.08.2018

Конкурс заявок на обучение в Турции по стипендии Erasmus+ в осеннем семестре 2018г.

Наука 6.08.2018

Конкурс БРФФИ

Белорусским республиканским фондом фундаментальных исследований объявлены конкурсы финансовой поддержки научных исследований.
Главные новости 1.08.2018

Визит делегации Аньхойского архитектурного университета

Главные новости27.07.2018

Молодежный форум для первокурсников «ПРИВЕТ, УНИВЕР!»

Первокурсник, хочешь узнать больше о БрГТУ и легко влиться в студенческую жизнь?