Добро пожаловать в

Брестский государственный
технический университет



“Ці трэба мне іншая спадчына, каб быць найшчаслівым на свеце?!”

“Ці трэба мне іншая спадчына, каб быць найшчаслівым на свеце?!”− гэтыя радкі сталі назваю круглага стала, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння майстроў паэтычнага слова – Я. Купалы і Я. Коласа, які прайшоў 25 верасня 2017 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Песня “Малітва” на словы Я. Купалы ў выкананні студэнткі Саўчук Аліны (гр. М-146) настроіла прысутных на лірычную хвалю, адначасова напоўніла сэрцы маладых людзей гонарам за багатую і самабытную спадчыну славутых паэтаў-песняроў. З зацікаўленасцю былі перагорнуты студэнтамі (Міхалюком Максімам (МаХВ-6), Нячаевай Вольгай (М-45) і інш.) і выкладчыкамі кафедры беларускай і рускай моў (Борсук Н.М., Паталковым Ю.В., Заіка З.М. і інш.) жыццёвыя і творчыя старонкі Янкі Купалы і Якуба Коласа. На розных мовах гучалі ўрыўкі з твораў беларускіх класікаў (Лін Бінлянь (БИ-48), выкладчыца Вайтовіч Х.А. і інш.), якія, валодаючы вялікім паэтычным дарам, на ўвесь свет абвясцілі пра жыццё і звычаі беларускага народа, яго гісторыю, светапогляд і норавы, заявілі неабвержнае права беларусаў − “людзьмі звацца”. Наладжаная выстава “На кожнай сцяжынцы іх песні і голас” (партрэты Я. Купалы і Я. Коласа, карціны, лепка па матывах творчасці пісьменнікаў, бюст Якуба Коласа – выканалі студэнты Мароз В. (МС -2), Валынец А. (Ф-34), Клімашэвіч Д. (МС-2), Хапалюк А. (МС-2), Смірнова А. (Ф-34) і інш.) пераканала нас, што слова Янкі Купалы і Якуба Коласа ўспрымаецца сёння асабліва глыбока і блізка, яно здольна адарыць чалавека верай у творчыя сілы, зарадам духоўнай энергіі.

Кафедра беларускай і рускай моў

07.05.2018 12:19:26


Главные новости 9.08.2018

Требуемые медицинские справки для поселения в общежития университета и для допуска к занятиям по физической культуре

Главные новости 8.08.2018

Конкурс заявок на обучение в Турции по стипендии Erasmus+ в осеннем семестре 2018г.

Наука 6.08.2018

Конкурс БРФФИ

Белорусским республиканским фондом фундаментальных исследований объявлены конкурсы финансовой поддержки научных исследований.
Главные новости 1.08.2018

Визит делегации Аньхойского архитектурного университета

Главные новости27.07.2018

Молодежный форум для первокурсников «ПРИВЕТ, УНИВЕР!»

Первокурсник, хочешь узнать больше о БрГТУ и легко влиться в студенческую жизнь?