Добро пожаловать в

Брестский государственный
технический университет



У БрДТУ прайшоў круглы стол “Духоўнае самавызначэнне асобы ў сучасным свеце”

27 кастрычніка ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшоў круглы стол “Духоўнае самавызначэнне асобы ў сучасным свеце”: да 60-годдзя з дня нараджэння Леаніда Дранько-Майсюка. Мерапрыемства ладзілі кафедра беларускай і рускай моў, а таксама студэнты 1 курса.

Урачыстаці адкрыў прывітальным словам дацэнт кафедры Яніцкі М.І. Ён расказаў пра вытокі творчасці нашага вядомага земляка, мастацкія адметнасці яго лірыкі. Удзел у круглым стале прынялі каля 30 выступоўцаў: выкладчыкі кафедры і студэнты ўніверсітэта. Тэматыка дакладаў была разнастайнай: ад біяграфічных звестак пра паэта да тонкіх і глыбокіх назіранняў над індывідуальна-мастацкімі асаблівасцямі лірыкі Л. Дранько-Майсюка. Між усім дамінаваў краязнаўчы вектар даследчыкаў. Выступленні суправаджаліся дыскусіяй з боку прысутных.

У другой частцы мерапрыемства адбыўся творчы конкурс “… хараство ніколі не стамляецца” ў наступных намінацыях:

  1. На лепшае выканаўчае майстэрства вершаў Л. Дранько-Майсюка (прагучалі не толькі творы паэта, але і ўласныя вершы студэнтаў. Даспадобы ўсім прыйшлася сцэнічная пастаноўка “Цацачная крама” ў выкананні  студэнтаў 1 курса пад кіраўніцтам выкладчыцы Капцовай Ю.А. Чытанне мастацкіх твораў паэта вылучалася прафесійным майстэрствам і юнацкім запалам, так што журы прыйшлося цяжка пры вызначэнні пераможцаў конкурсу.
  2. На лепшы аўтарскі твор па матывах творчасці Л. Дранько-Майсюка (былі прадстаўлены партрэты Л. Дранько-Майсюка, замалёўкі па творах паэта). Усе прадстаўленыя работы выкананы з вялікім густам і любоўю.

На гэтым урачыстаці ў гонар паэта-земляка не скончыліся. Нас чакае сустрэча з Л. Дранько-Майсюком, на якой будуць адзначаны і ўзнагароджаны пераможцы круглага стала і творчых конкурсаў!

20.05.2013 00:15:26


Главные новости19.01.2018

Торжественное вручение дипломов выпускникам специальности "Мелиорация и водное хозяйство"

   
Главные новости18.01.2018

Акция #разамзкамандай в поддержку нашей сборной на Играх в Пхенчхане

В период с 9 по 25 февраля 2018 года в г. Пхенчхан (Республика Корея) состоятся XXIII зимние Олимпийские игры .
Главные новости16.01.2018

ФАКУЛЬТЕТ ДОВУЗОВСКОЙ ПОДГОТОВКИ БрГТУ ПРИГЛАШАЕТ АБИТУРИЕНТОВ

на 4-х месячные вечерние подготовительные курсы.
Главные новости15.01.2018

"Ішла Каляда калядуючы"

В  нашем университете стало уже хорошей традицией  проводить «Колядки». Вот и наступивший год не стал исключением.
Главные новости11.01.2018

Благотворительная акция машиностроительного факультета «Мы помогаем детям»