canc@bstu.by +375 162 32-17-32

«Гісторыя пачуцця...»

Главные новости
27.09.2018

   

Дваццаць пятага верасня 2018 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася чытацкая канферэнцыя “Гісторыя пачуцця…” (па творах С. Алексіевіч), прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння сусветна вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, Дзяржаўнай прэміі СССР і Ленінскага камсамола Беларусі Святланы Аляксандраўны Алексіевіч. Канферэнцыю арганізавалі і правялі выкладчыкі кафедры беларускай і рускай моў.

Удзел у канферэнцыі прынялі студэнты і выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Усяго было прачытана 18 дакладаў (з іх 17 – студэнтамі нашага ўніверсітэта, 1 – дацэнтам кафедры беларускай і рускай моў БрДТУ Паталковым Ю.В.). У іх асвятляліся жыццёвы і творчы шлях пісьменніцы (Каліноўская Юлія «Летапіс доўжыцца…»: творчы шлях С. Алексіевіч», Азарка Алёна «Многоголосное творчество» С. Алексиевич»), праблемы і вобразы яе творчасці (Джура Дар’я «Лёсы жанчын у кнізе С. Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча», Бойка Дзяніс «Жорсткая праўда вайны ў кнізе С. Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі», Казека Ілья «История чувств в документальной повести С. Алексиевич «Зачарованные смертью», Дзічкоўская Вераніка «Боль вайны ў кнізе С. Алексіевіч «Апошнія сведкі», Канавалік Марыя «Трагедия «красного человека» в книге С. Алексиевич «Время секонд хэнд», Цяцерын Дзмітрый «Живые голоса людей в книге
С. Алексиевич «Чернобыльская молитва» і інш.).

Безумоўна, вышэйназванае навуковае мерапрыемства стала значнай падзеяй у навуковым жыцці студэнцкай моладзі.