canc@bstu.by +375 162 32-17-32

Году малой радзімы прысвячаецца

Главные новости
1.11.2018

31 кастрычніка адбылася Міжвузаўская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Культура Беларусі: рэаліі і сучаснасць”.

Прачытана больш за 70 дакладаў. Праблематыка была самая разнастайная. Студэнтаў тэхнічнай вну, безумоўна, зацікавіла паходжанне слоў: стол, сталіца, Столін і інш. Не без гонару яны ўспрынялі інфармацыю пра сем цудаў Беларусі, кожны імкнуўся падзяліцца сабраным матэрыялам па малой радзіме, з захапленнем прадставілі вобраз куточка, адкуль яны родам, у творчасці берасцейскіх пісьменнікаў. Напярэдадні 1000-годдзя Брэста актуальна прагучалі паведамленні на тэмы: “Микрорайон «Восток» города Бреста: социокультурный аспект; “Берасцейская школа ў мастацтве: па кнізе Л. Валасюка “Непрыдуманыя партрэты” і інш. Кафедра беларускай і рускай моў выражаюць падзяку ўсім удзелькам канферэнцыі: як студэнтам нашай навучальнай установы, так і гасцям – навучэнцам Філіяла УА БрДТУ Політэхнічны каледж, УА БрДУ ім. А.С. Пушкіна.

У рамках падрыхтоўкі і правядзення канферэнцыі прайшла акцыя “На далонях малой радзімы”. З творчымі праектамі, сценгазетамі, малюнкамі, інфармацыйна-ілюстрацыйнымі альбомамі можна пазнаёміцца на трэцім паверсе пятага корпуса. Усяго прадстаўлена каля 50 экспанатаў.

 

Кафедра беларускай і рускай моў