canc@bstu.by +375 162 32-17-32

Да 75-годдзя з дня нараджэння Нiны Мацяш i да 70-годдзя з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц

Главные новости
14.12.2018

На літаратурным небасхіле ўжо дзесяцігоддзі гараць зоркі Яўгеніі Янішчыц і Ніны Мацяш. З часам зіхоткае святло гэтых зорак не паблякла, не згасла. А гэта значыць, што яны будуць свяціць датуль, пакуль людзі будуць мець духоўную патрэбу ў сустрэчы-дыялогу з таленавітай паэзіяй, сапраўдным мастацтвам.

Ва ўніверсітэце адбылася вечарына “Кветкі Палесся”, прысвечаная 70-годдзю Яўгеніі Янішчыц і 75-годдзю Н. Мацяш. Падчас мерапрыемства прагучалі песні, вершы беларускіх паэтэс і вершы-прысвячэнні, былі ўзнагароджаны граматамі і памятнымі падарункамі пераможцы студэнцкага творчага конкурсу “Пачынаецца ўсё з любві…”:  памяці Я. Янішчыц і Н. Мацяш. Пытанні жыццёвых і творчых шляхоў беларускіх паэтэс абмяркоўваліся  падчас працы круглага стала (прагучала 14 дакладаў).

29 лістапада студэнты эканамічнага факультэта разам з выкладчыкамі кафедры беларускай і рускай моў наведалі сталіцу Палесся – горад Пінск, які знаходзіцца на сутоках рэчак Піна і Прыпяць. Асаблівае ўражанне пакінулі Палескі ўніверсітэт, Свята-Варварынская царква, дзе абвянчаўся са сваёй жонкай Якуб Колас, хата ў вёсцы Рудка, дзе нарадзілася Яўгенія Янішчыц, літаратурны музей Яўгеніі Янішчыц у Парэцкай школе, дзе сабрана мноства арыгінальных экспанатаў: сшыткі з яе вершамі, паэтычныя зборнікі, фотаздымкі, асабістыя рэчы.

Кафедра беларускай і рускай моў