canc@bstu.by +375 162 32-17-32

I адкрыты фестываль фальклорнай творчасці «Палескія пераборы»

Главные новости
29.04.2019

17 мая 2019 года ў БрДТУ.

Арганізатарам фестывалю “Палескія пераборы” з’яўляецца аддзел студэнцкіх ініцыятыў і культурна-дасугавай работы ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт”.

Удзельнікамі фестывалю з’яўляюцца фальклорныя калектывы і асобныя выканаўцы ўстаноў адукацыі і культуры.

Узрост удзельнікаў калектыву і асобных выканаўцаў ад 14 да 30 гадоў.

Праграма калектыву складаецца з намінацый:

  • харэаграфічнае мастацтва (“Лявоніха”, “Мікіта”, “Ойра”, “Вальс”, “Кракавяк” і інш.)
  • музычна-інструментальнае выканальніцтва
  • песенная творчасть (абрадавая, пазаабрадавая)
    Ансамблевыя спевы
    Сольнае выканальніцтва
    Найгрыш з прыпеўкамі
  • народная проза (казка, лічылка, хуткамоўка, лягенда, паданне, былічка і інш.)
  • дэкаратыўна-побытавае мастацтва (вышыўка, вырабы з саломы, прыродных матэрыялаў і інш.)

Выкананне аўтарскіх, апрацаваных, ці стылізаваных твораў не дазваляецца.

ПАЛАЖЭННЕ аб I адкрытым фестывалю фальклорнай творчасці “Палескія пераборы”