canc@bstu.by +375 162 32-17-32

У добры шлях, “Палескія пераборы”

Главные новости
22.05.2019

17 мая 2019 г. Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт сабраў пад сваім дахам больш за 150 прыхільнікаў фальклорнай творчасці. Сустрэліся разам моладзь і носьбіты-настаўнікі, дзе апошнія вусным шляхам перадавалі сваё этнаграфічнае майстэрства моладзі. На фестываль прыехалі калектывы і індывідуальныя выканаўцы: школа танца “Натхненне” і майстры прыкладной творчасці Інстытута трэцяга ўзросту г.Брэста, кіраўнік Людміла Рыгораўна Бярней; “Вяночак”, Гімназія горада Іванава, кіраўнік Людміла Мікалаеўна Лукашэвіч; “Расінка”, ДУА “Сярэдняя школа №30 г. Брэста”, кіраўнік Людміла Юр’еўна Чаберкус, “Лянок” ДУА “Начальная школа-сад №3 г. Брэста”, кіраўнік Людміла Юр’еўна Чаберкус;  “Батлейка” ДУА “Сярэдняя школа №37 г. Брэста”, кіраўнік Салапура Тамара Іванаўна; індывідуальная выканаўца Коцелева Аляксандра Аляксандраўна ДУА “Сярэдняя школа №37 г. Брэста”, кіраўнік Таўрэль Таццяна Васільеўна; народная студыя “Спадчына” і яе секцыя “Тутэйшыя” УО “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”, кіраўнікі Вера Рыгораўна Воўкава і Марта Вітальеўна Чычэвіч, таксама майстры побытавай творчасці народнай студыі “Спадчына”.

Удзельнікаў першага адкрытага фестывалю фальклорнай творчасці “Палескія пераборы” сустракалі валанцёры універсітэту прафсаюзнай студэнцкай арганізацыі БрДТУ.  На суд журы фестывалю прадставілі сваё майстэрства і калектывы УА “Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт”: фальклорны тэатр “Скарбніца”, кіраўнік Людміла Рыгораўна Бярней, музычны кіраўнік інструментальнага ансамблю “Экспромт” Галіна Аляксандраўна Каралёва. На працягу фестывальнага дня гучала родная беларуская мова,  а таксама творы на дыялекце палескага рэгіёну. Журы фестывалю, старшынёй якога з’яўлялася начальнік аддзела студэнцкіх ініцыятыў і культурна-дасугавай работы Ірына Васільеўна Ангалюк, адзначылі не толькі арыгінальны мясцовы матэрыял удзельнікаў, але і наяўнасць у іх аутэнтычнага касцюму. Члены журы ў якасці пажадання прапанавалі кіраўнікам калектываў абавязкова звяртаць увагу на падрыхтоўку аутэнтычнага касцюму ўдзельнікаў, а затым пачынаць вывучаць традыцыйную аутэнтычную мастацкую культуру. Урачыста адкрыла першы фестываль фальклорнага мастацтва “Палескія пераборы” прарэктар па выхаваўчай рабоце, старшыня арганізацыйнага камітэту Наталля Пятроўна Ялавая. У рамках прадстаўлення “Надбужанскія сустрэчы” удзельнікі школы танца “Натхненне” прадэманстравалі касцюмы розных гадоў жыцця брэстаўчан на працягу тысячагоддзя. Затым у іх выкананні былі паказаны этнаграфічныя танцы дваццатага стагоддзя Брэсцкага Палесся. І самым трапяткім момантам было тое, калі моладзь, арганізатары і журы разам з танцорамі “Натхнення” удзельнічалі ў майстар-класе, вывучая арыгінальныя танцы заходняга Палесся: “Кракавяк”, “Нычка”, “Трышынская полька”, “Каханачка”, “Нарэчанька” і іншыя. Не менш цікавым быў прадстаўлены блок чытачоў пад назвай “Мая малая радзіма”. Адкрыла асабістую аўтарскую старонку Вера Міхайлаўна Вакула, аўтар гімна універсітэту і цэлага шэрагу мастацкіх беларускіх твораў. Сваё выступленне Вера Міхайлаўна прысвяціла тысячагоддзю горада Брэста. Яшчэ разам з Верай Міхайлаўнай выступалі і студэнты ўніверсітэту, творы якіх запісаныя ад носьбітаў рэгіёнаў Брэсцкага Палесся: “Добрыя словы кажыце…” – Аліна Марчанка, “А мне любіць не напалову…” – Ілья Енбулаеў, “Падзел” – Дар’я Махунова, “О, каб хоць раз у родным краі…” – Кацярына Лешчанка, “Матуля” – Анастасія Сакалова, “Не прыкмеціла” – Аліна Пазняк, “Да цябе прыеду, мілая хаціна…” – Антон Петруковіч, “Такых красот ныма нігдэ ў світы” – Ганна Лаўрыновіч, кіраўнік студэнтаў - чытачоў Бярней Людміла Рыгораўна. Сваё майстэрства дэманстравалі і музыкі-інструменталісты з ансамблю “Экспромт” і дуэт у складзе Аляксея Барцюка і Максіма Маюка УА “Брэскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт”. Пад іх акампанемент удзельнікі фестывалю спявалі, танчылі і гулялі. Урачыстае ўзнагароджванне удзельнікаў разам з вядучымі фестывалю: Алінай Марчанка, Дар’яй Махуновай і Антонам Петруковічам – правяла прарэктар па выхаваўчай рабоце, старшыня арганізацыйнага камітэту першага адкрытага фестывалю фальклорнай творчасці “Палескія пераборы” Наталля Пятроўна Ялавая. Пасля ўзнагароджвання ўдзельнікаў усе разам сабраліся для агульнай фота пад лейт-матыў “Спеў дубраў”. Затым Наталля Пятроўна пажадала усім удзельнікам добрага настрою, шчаслівай дарогі і чарговай сустрэчы на фестывалі фальклорнай творчасці “Палескія пераборы” УА “Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт”.