12 лістапада 2019 года адбылася ва ўніверсітэце міжфакультэцкая алімпіяда па беларускай мове.
У алімпіядзе прынялі ўдзел студэнты 1-2 курсаў будаўнічага, машынабудаўнічага факультэтаў і факультэта электронна-інфармацыйных сістэм нашага ўніверсітэта. Алімпіяда складалася з 10 заданняў па розных раздзелах беларускай мовы: фанетыцы, арфаэпіі, арфаграфіі, словаўтварэнні, лексікалогіі, фразеалогіі, марфалогіі, сінтаксісе і культуры мовы (максімальная колькасць балаў – 70). Усе ўдзельнікі алімпіяды паказалі добрыя веды па роднай мове.
Віншуем пераможцаў:
- Манюк Дар’ю (БФ, 2 курс, гр. А-44) – 1 месца;
- Калтунчыка Ягора (МБФ, 1 курс, гр. АТПВ-19) – 2 месца;
- Есько Ганну (БФ, 1 курс, гр. П-353), Чабурка Лізавету (БФ, 2 курс, гр. А-44) – 3 месца!
Кафедра беларускай і рускай моў