canc@bstu.by +375 162 32-17-32

“З Каляднымі віншаваннямі”

Главные новости
16.01.2020

Чатырнадцатага студзеня 2020 года фальклорны тэатр “Скарбніца” разам з інструментальным ансамблем народнай музыкі “Экспромт” павіншавалі з Новым годам і Радством Хрыстовым супрацоўнікаў, работнікаў і студэнтаў універсітэта.

З музыкай, песняй “Шчодрэц” і віншавальнымі словамі пачалі свае выступленне ўдзельнікі калектываў: “Добры дзень да хаты! Дазвольце нам пашчыдраваці?..... “А наша “Каза” скакаты можа! Скакала вона по полям, по лісам, а тэпэр скачэ по Божім домам!  Дэ Колядныкі ходзяць, там жыто родыт! Дай Вам Бог, шоб з одного колосочка родыло жыто бочка!”

Далей гулялі разам з усімі прысутнымі “Каза” і  “Козел”. Танцавалі “Мікіту”, “Краковяка”, Шчадрыца” і іншыя танцы. У Калядным віншаванні галоўнымі дзеючымі асобамі былі студэнты першага курса Захар Новік – выдатны гарманіст, спявак, майстар гумару. У  ролі працалюбівага гаспадара прадэмантраваў ветлівасць да гасцей і пацвердзіў усім, што калядоўшчыкі, гэта добры знак багатага і шчаслівага жыцця сям’і,  і ў цэлым, краіны – Дзмітрый Кульба. Студэнткі і студэнты другога курса Аліна Марчанка – вяселая спявачка у ролі свавойлівай “Казы”, Ганна Лаўрыновіч – знаўца кладежа традыцыйных Калядных пажаданняў, Антон Петруковіч – спрытны танцор, баячнік у ролі жартаўлівага Козела.

Разам с прысутнымі “Скарбніца” завяршыла віншаванне скокамі, гульнямі, песнямі і прыпеўкамі. Таму, есць вера ў тое, што традыцыйная мастацкая культура беларусаў у надзейных руках моладзі універсітэта.

Отдел СИиКДР