14-17 сакавіка Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт прыняў удзел у ХХХІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.
Адкрыў выставу-кірмаш першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў. Ён абвясціў прывітанне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі гасцям і ўдзельнікам Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.
Галоўнымі тэмамі кніжных экспазіцый, дыскусійных і прэзентацыйных пляцовак сёлета сталі: 80-е годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; 30 гадоў з першых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; Uод якасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Выстава сабрала больш за 500 удзельнікаў на 114 пляцоўках з 20 краін, у тым ліку Кітая, Германіі, Бразіліі, Венесуэлы, Арменіі, Азербайджана, Пакістана, Егіпта.
Прадстаўлялі Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт на выставе дырэктар бібліятэкі Юлія Вячаславаўна Азаркевіч і вядучы бібліятэкар Святлана Аляксандраўна Чусаўлянкіна.
На выставачным стэндзе «БрДТУ памятае БрДТУ ганарыцца» былі прадстаўлены працы выкладчыкаў, а таксама праекты, прымеркаваныя да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія рэалізуюцца ў БрДТУ:
‒ Рэспубліканскі маладзёжны патрыятычны форум «Цытадэль памяці»;
‒ Настольная гульня-стратэгія ««Азбука маёй краіны» (да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»;
‒ Інфармацыйны рэсурс «Работнікі БрДТУ ‒ ветэраны Вялікай Айчыннай вайны».
За час удзелу ў выставе прадстаўнікі БрДТУ наведалі розныя майстар-класы, прэзентацыі, дыскусіі, а таксама азнаёміліся з навінкамі кніжнага рынку.
За актыўны ўдзел і цікавую экспазіцыю БрДТУ ўзнагароджаны дыпломам.