Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся // Настаўніцкая газета. – 2022. – 19 жніўня (№ 85). – С. 5.
У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце скончылася прыёмная кампанія. Па вынікам якой можна сказаць, што ўсе задачы, якія ставіла перад намі дзяржава, урад, Міністэрства адукацыі, мы выканалі і па бюджэтнай, і па пазабюджэтнай форме, – падкрэсліў рэктар універсітэта Аляксандр Бахановіч. Ён адзначыў, што рэгіянальныя УВА эфектыўна вырашаюць кадравыя пытанні на месцах. У Брэсцкім рэгіёне хлопцы і дзяўчаты вельмі зацікаўлены ў тым, каб вучыцца ў Брэсце і потым працаваць, жыць і павышаць эканамічны дабрабыт рэгіёна, у якім яны нарадзіліся і выраслі.