canc@bstu.by +375 162 32-17-32

Устный журнал

Главные новости
22.09.2020

Больш за 80 гадоў прайшло з дня ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. На жаль, гэтая гістарычная падзея не адзначаецца на афіцыйным узроўні, нават на тэрыторыі нашага рэгіёна, хаця менавіта з вераснёўскімі падзеямі звязана нараджэнне Брэсцкай вобласці. У групах Л-15, Л-16, П-355, П-356, ТВ-18 быў праведзены вусны журнал. У ходзе яго правядзення студэнт Бараўкоў Іван (гр. П-355) паведаміў пра зборнік “Фронтовые стихи”. Гэта была першая кніга, якая выйшла пад кіраўніцтвам Аляксандра Твардоўскага на тэрыторыі Заходняй Беларусі. 17 верасня Чырвоная армія перайшла савецка-польскую мяжу, а 10 кастрычніка чытач меў ужо магчымасць пазнаёміцца з гэтым выданнем. Кніга мела 32 старонкі, карманны фармат, каб зручна было насіць у кішэні. Пад час правядзення мерапрыемства былі зачытаны вершы на рускай і беларускай мове з гэтага зборніка, размова ішла пра беларускія карані Аляксандра Трыфанавіча, пра тую ролю, якую адыграў рускі пісьменнік у лёсе нашага беларуса, самабытнага паэта, тады пачаткоўца, Міколы Засіма. Студэнты мелі магчымасць упершыню ўбачыць фотаздымкі гэтага выдання, арыгінал якого знаходзіцца ў Расейскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Маскве.