canc@bstu.by +375 162 32-17-32

“Скарбніца” БрДТУ на Маларытчыне

Главные новости
24.09.2020

17 верасня 2020 года фальклорны тэатр “Скарбніца” пад кіраўніцтвам Людмілы Рыгораўны Бярней выязджаў у вандроўку для вывучэння рэгіянальнай традыцыйнай мастацкай культуры. Сустрэла нас выдатная мастрыха, загадчык Маларыцкага раённага Цэнтра народнай творчасці Валянціна Мікалаеўна  і яе калегі. Болей чатырох гадзін студэнцкая моладзь і ўмельцы цэнтра народнай творчасці навучаліся і абменіваліся назапашаным духоўным і матэрыяльным фальклорным багаццем. Студэнты універсітэта вучыліся ткаць на кроснах, прасці кудэлю на калаўротках, плясці паясы, вышываць торбачкі, завіваць галаўны ўбор – плахту, завязваць паясы і г.д.   

Затым фіксавалі знакавыя вясеннія і летнія абрады і звычаі: “Вхідшчына”, “Родыны”, “Багач” і інш. Спявалі разам з носьбітамі абрадавыя і пазаабрадавыя песні, расказваліжартоўныя байкі, лічылкі, апавяданні: “Стоіць півень на току”, “Якало, мыкало, выкало”, гулялі ў гульні: “Апонас” і інш.

Для папаўнення рэпертуару фальклорны тэатр “Скарбніца” вядзе актыўную пошукавую дзейнасць, арганізоўваючы фальклорныя экспедыцыі ў суседнія вёскі,захоўваючы сабраны матэрыял на электронных носьбітах. Таму выступленні тэатра нагадваюць цікавую гульню, на працягу якой моладзь становіцца то спевакамі, то танцорамі, то музыкантамі.

Калектыў вывучае фальклор выключна “па слыху” не выкарыстоўваючы нотныя расшыфроўкі. Такі шлях лічыцца найбольш цікавым і арыгінальным захоўваючы ідэнтыфікацыю беларусаў у асяроддзі іншых народаў.

Удзельнікі тэатра “Скарбніца” апрануты ў адноўленыя на старажытных узорах строі, зробленыя рукамі майстроў Маларыцкага раённага Цэнтра народнай творчасці.

 

Аддзел студэнцкіх ініцыятыў і
культурна-дасугавай работы