canc@bstu.by +375 162 32-17-32

Міжвузаўская навукова-практычная студэнцкая канферэнцыя «Да кніжных скарбаў дакраніся»

Главные новости
22.10.2020

21 кастрычніка 2020 г. у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце кафедрай беларускай і рускай моў праводзілася міжвузаўская навукова-практычная студэнцкая канферэнцыя «Да кніжных скарбаў дакраніся», прысвечаная кнігам-юбілярам. На мэрапрыемстве прысутнічалі беларускія і замежныя студэнты, а такасама вучні сярэдніх школ г. Брэста і Брэсцкай вобласці. З цікавымі дакладамі і паведамленнямі выступілі Жалезная Д., Васкабойнік  Д., У Сяожуй, Бабаев Бабаджан, Лі Мао, Даянч Гілдыеў, Турлоў Д., Заяць Ю., Азарка А. і інш. Прысутныя зацікавіліся праблематыкай канферэнцыі. Адбылася дыскусія. Думаецца, гэтая канферэнцыя паспрыяла духоўнаму сталенню маладых людзей, далучыла іх да скарбаў не толькі беларускай літаратуры, але і сусветнай.

Міжвузоўская навукова-практычная студэнцкая канферэнцыя «Да кніжных скарбаў дакраніся»