canc@bstu.by +375 162 32-17-32

Круглы стол “Кожны носіць сваё неба з сабою”

Главные новости
4.12.2020

Другога снежня 2020 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся круглы стол “Кожны носіць сваё неба з сабою”, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, эсэіста, драматурга, кінасцэнарыста, публіцыста, перакладчыка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Круглы стол арганізавалі і правялі выкладчыкі кафедры беларускай і рускай моў.

Прывітальнае слова загадчыка кафедры беларускай і рускай моў, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Н.М. Борсук стварыла атмасферу даверу і роздуму аб творчай спадчыне пісьменніка.

Навуковае мерапрыемства распачалося літаратурна-музычнай кампазіцыяй “Быў… Ёсць… Буду….”, якая была прысвечана цікавым старонкам з жыцця і творчасці У. Караткевіча.

У круглым стале прынялі ўдзел беларускія студэнты 1–3 курсаў эканамічных і тэхнічных спецыяльнасцей БрДТУ, іх навуковыя кіраўнікі: Н.М. Борсук, Я.Р. Самуйлік, З.М. Заіка.

Напачатку працы круглага стала прагучаў верш “З любоўю да Беларусі”, які напісала студэнтка 1 курса эканамічнага факультэта нашага ўніверсітэта Байдук Ганна.

Усяго было прачытана 15 дакладаў, у якіх асвятляліся жыццёвы і творчы шлях У. Караткевіча (Ігнатчук Альбіна, Рахта Аляксандра, Васкабойнік Дар’я); тэмы і праблематыка яго лірыкі (Бандарук Ірына, Волк Ганна); нацыянальная гісторыя ў празаічных і драматургічных творах пісьменніка (Салтанюк Маргарыта, Стасюк Кацярына, Кульбеда Аляксандр, Калядзіч Данііл, Чырва Яніна і інш.); выкарыстанне вобразна-выяўленчых сродкаў у рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” (Мішчанчук Аляксандра, Жалезная Дар’я); экранізацыя яго твораў (Лукашчык Вольга).

Круглы стол “Кожны носіць сваё неба з сабою”, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка У. Караткевіча, стаў значнай падзеяй у навуковым жыцці студэнцкай моладдзі.

Круглы стол “Кожны носіць сваё неба з сабою”

Круглы стол “Кожны носіць сваё неба з сабою”