Факультэты

Будаўнічы факультэт

Сайт факультэта: sf.bstu.by.

БФ – асноўны факультэт універсітэта. Тут ажыцяўляецца падрыхтоўка прафесійных спецыялістаў для разнастайных галін будаўніцтва. Факультэт рыхтуецца да таго, каб у будучыні выдаваць сваім выпускнікам дыпломы, якія прызнаюцца ў краінах ЕС.

Факультэт электронна-іфармацыйных сістэм

Сайт факультэта: feis.bstu.by.

ФЭІС займаецца даследаваннямі і падрыхтоўкай высокакваліфікаваных кадраў для галін інфармацыйна-электроннага профілю заходняга рэгіёна Рэспублікі Беларусь.

Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі

Сайт факультэта: fise.bstu.by.

Факультэт арганізуе падрыхтоўку інжынераў для вырашэння праблем экалагічнага кірунку ў водагаспадарчым будаўніцтве, арганізацыі бяспечнай жыццядзейнасці людзей, укаранення эфектыўных тэхналогій для ачысткі прыродных і сцёкавых вод.

Эканамічны факультэт

Сайт факультэта: ef.bstu.by.

ЭФ прызваны вырашаць рэгіянальныя запатрабаванні ў спецыялістах эканамічнай сферы – бухгалтарах, эканамістах, менеджарах, маркетолагах.

Машынабудаўнічы факультэт

Сайт факультэта: msf.bstu.by.

МБФ займаецца даследаваннямі і падрыхтоўкай высокакваліфікаваных кадраў для галін машынабудаўнічага профілю.

Аддзел давузаўскай падрыхтоўкі

Мэтай АДП з’яўляецца падрыхтоўка канкурэнтназдольных абітурыентаў, якія прафесійна арыентаваныя на спецыяльнасці Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў