Пра нас

Перавагі нашага ўніверсітэта:

  1. Вялікая разнастайнасць спецыяльнасцей рознага профілю: будаўніцтва, архітэктура, машынабудаванне, аўтасэрвіс, электронна-інфармацыйныя тэхналогіі, эканоміка, маркетынг, прыродаахоўная дзейнасць, цеплагазазабеспячэнне, лагістыка і многія іншыя спецыяльнасці.
  2. Гарантуецца працаўладкаванне на прадпрыемствах усіх форм уласнасці любой галіны, таму што падрыхтоўка ўсіх спецыялістаў вядзецца па спецыяльнасцях для рэальнага сектара эканомікі.
  3. Высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў правераны часам: выпускнікі ўніверсітэта працуюць на пасадах кіраўнікоў і высокакваліфікаваных спецыялістаў ў Беларусі і за мяжой.
  4. Высокакваліфікаваны прфесарска-выкладчыцкі склад: каля 40% выкладчыкаў маюць вучоныя ступені і званні, працуюць выкладчыкі з замежных вышэйшых навучальных устаноў, маецца магістратура і аспірантура.
  5. Даецца месца ў інтэрнаце ўсім іншагароднім першакурснікам.
  6. Кампактнае размяшчэнне на тэрыторыі ўніверсітэта вучэбных і лабараторных карпусоў, інтэрнатаў, сталовых, медыцынскага пункта, студэнцкага санаторыя-прафілакторыя, спартыўных залаў і пляцовак.
  7. Зручная транспартная сувязь і наяўнасць аўтастаянак, магчымасць навучання і атрымання вадзіцельскага пасведчання ў навучальным цэнтры па падрыхтоўцы вадзіцеляў транспартных сродкаў ва ўніверсітэце.
  8. Цікавае студэнцкае жыццё: студэнцкія навуковыя таварыствы, будаўнічыя атрады, студэнцкі клуб са шматлікімі творчымі калектывамі, клуб ітэлектуальных гульняў, КВЗ, конкурсы, канцэрты.
  9. Сістэма зніжак на аплату навучання і магчымасць пераводу на бюджэтнае навучанне паспяховым студэнтам, грамадскае харчаванне па даступных цэнах.
  10. Студэнты маюць магчымасць праходзіць навучанне і практыку ў замежных ВНУ і фірмах.
  11. Магчымасць на старшых курсах атрымліваць дадатковую кваліфікацыю адначасова з асноўнай адукацыяй і выдатная перспектыва працягваць навучанне ў магістратуры і аспірантуры.
© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў