Універсітэт

Навучанне праходзіць на наступных факультэтах:

Будаўнічы факультэт
Факультэт электронна-іфармацыйных сістэм
Машынабудаўнічы факультэт
Эканамічны факультэт
Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі

Дапаможныя функцыі выконваюць:

Аддзел давузаўскай падрыхтоўкі
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі

Поўны курс навучання ва ўніверсітэце доўжыцца 4 гады для студэнтаў дзённай формы навучання і 5 гадоў – для студэнтаў завочнай формы навучання.

Найважнейшай задачай універсітэта з'яўляецца выхаванне тэхнічнай інтэлігенцыі, ад кваліфікацыі, грамадзянскай адказнасці, культуры і мэтанакіраванасці якой залежыць будучыня вобласці і рэспублікі. Гэтыя людзі ўжо зусім хутка будуць вызначаць перспектывы і напрамкі тэхнічнага развіцця цэлых галін народнай гаспадаркі нашай краіны. Менавіта яны стануць кадравай асновай пераходу эканомікі Беларусі на якасна новы ўзровень. Таму праграма навучання ва універсітэце накіравана не толькі на падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, але і на выхаванне рознабакова развітых грамадзян.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў