Навiны

Памяці Вячаслава Ігнатавіча Драгана

12 красавіка ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 58-й гадавіны з дня адкрыцця Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, адбылася памятная падзея – прысваенне адной з лекцыйных аўдыторый імя В.І. Драгана.
Вячаслаў Ігнатавіч Драган усё сваё жыццё прысвяціў універсітэту. Пасля заканчэння БІБІ з 1976 па 2018 год прайшоў усе ступені ад асістэнта кафедры будаўнічых канструкцый да прарэктара, 16 з 42 гадоў прапрацаваў на пасадзе першага прарэктара БрДТУ.
В.І. Драган — прызнаны спецыяліст у галіне даследаванняў металічных канструкцый. Ён стварыў ва ўніверсітэце новы навуковы напрамак даследавання даўгавечнасці матэрыялаў і канструкцый.
Пад яго кіраўніцтвам абаронены 4 кандыдацкія і 3 магістарскія дысертацыі, апублікавана 156 навукова-метадычных работ. Вячаслаў Ігнатавіч — аўтар 37 патэнтаў на вынаходствы і карысныя мадэлі, укаранёныя ў вытворчасць.
На цырымоніі прысутнічалі родныя Вячаслава Ігнатавіча, яго вучні і калегі, з якімі ён працаваў на працягу многіх гадоў. Шмат цёплых слоў сказана ў адрас Вячаслава Ігнатавіча, гэта быў смелы канструктар, таленавіты кіраўнік, які ўмее браць на сябе адказнасць, чалавек, які набыў заслужаны аўтарытэт і павагу ўсяго калектыву.
Прысваенне вучэбнай аўдыторыі імя Вячаслава Ігнатавіча Драгана з'яўляецца сведчаннем павагі да яго значных дасягненняў і высокага прафесіяналізму ў галіне навукі і адукацыі, важкаму асабістаму ўкладу ў развіццё патэнцыялу Брэсцкага рэгіёна і Рэспублікі Беларусь, а таксама дасць магчымасць захаваць памяць аб выбітным вучоным, педагогу і кіраўніку Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў