Навiны

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя ветэраны, выкладчыкі, работнікі і студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта!
Ад усяго сэрца віншую вас з вялікім святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята сімвалізуе свабоду выбару, незалежнасць і адзінства народа Беларусі. Наш народ шануе сваю гісторыю, беражліва захоўвае культурныя традыцыі і імкнецца да росквіту Радзімы.

Мы шануем памяць нашых продкаў, якія аддалі жыцці за нашу краіну, успамінаем гераізм удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, чый подзвіг назаўжды застанецца прыкладам мужнасці і стойкасці. Праз 80 гадоў з дня Вялікай Перамогі мы па ранейшаму ўсведамляем важнасць захавання мірнага неба над галавой, спакою і стабільнасці ў грамадстве.

Няхай гэты дзень стане сімвалам адзінства і салідарнасці ўсіх беларускіх грамадзян, якія жывуць на розных кантынентах свету. Няхай нашы сэрцы будуць поўныя любові да сваёй Айчыны, вернасці абавязку і імкнення будаваць будучыню сваёй Радзімы.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, гармоніі ў сям'і і асабістага поспеху ва ўсіх пачынаннях. Няхай кожны дзень прыносіць радасць, натхненне і задавальненне вынікамі сваёй працы.
Мірнага неба над нашымі галовамі, добрага шляху ў жыццё маладым людзям, якія нясуць эстафету патрыятызму і адданасці краіне!

Няхай жыве наша любімая, Свабодная, моцная і квітнеючая Беларусь!

З павагай,
Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Сяргей Антонавіч Каспяровіч

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў