Дэлегацыя Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта на чале з прарэктарам па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Ялавой Наталляй Пятроўнай прыняла ўдзел ва Усебеларускім патрыятычным форуме «Адзінства народа ў памяці пакаленняў», прымеркаваным 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Форум стаў унікальнай магчымасцю аб'яднаць намаганні дзяржструктур, педагогаў, моладзі і пошукавых арганізацый для захавання гістарычнай памяці.
Сярод ключавых мерапрыемстваў праграмы прэзентацыі праектаў, дыскусіі, выставы, прэм'ера тэатральнага спектакля «Каляндар памяці: старонкі лёсу» і паказ кінадзілогіі пра трагічны лёс беларускага народа ў гады акупацыі.
На форуме студэнты БрДТУ прадставілі ўнікальны праект, які рэалізуецца ўніверсітэтам-Рэспубліканскі маладзёжны патрыятычны праект «Цытадэль памяці. Рэха вайны».
Праект накіраваны на выхаванне пачуцця патрыятызму і павагі да гістарычнай спадчыны Беларусі, залучаючы моладзь у вывучэнне гераічнага мінулага нашай Радзімы. Гэта прастора для творчай рэалізацыі ідэй, накіраваных на ўмацаванне адзінства нацыі і фарміраванне грамадзянскай адказнасці маладога пакалення.
Калектыў БрДТУ ўдастоены падзякі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «за актыўную дзейнасць па захаванні гістарычнай памяці аб гераізме і подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі».