У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшла сустрэча студэнтаў і работнікаў універсітэта з прадстаўнікамі праваахоўных органаў. Тэмай абмеркавання стала прафілактыка кіберзлачынстваў, актуальнасць якой расце прапарцыйна развіццю сучасных лічбавых тэхналогій. Кожны карыстальнік штодня падвяргаецца мноству рызык, часцяком нават не ўсведамляючы ўсёй сур'ёзнасці сітуацыі.
Мерапрыемства наведалі намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Брэста Аляксандр Фёдаравіч Талатыннік і оперупаўнаважаны аддзялення процідзеянняў кіберзлачыннасці Кірыл Русланавіч Кандрацюк. Госці распавялі пра найбольш распаўсюджаныя віды кіберпагроз, з якімі сёння сутыкаюцца людзі: ашуканскія рассылкі, якія маскіруюцца пад афіцыйныя апавяшчэнні папулярных платформаў, крадзеж персанальных дадзеных, метады псіхалагічнага ўздзеяння для выманьвання персанальнай інфармацыі.
«Інтэрнэт – гэта не толькі магчымасці, але і адказнасць. Любое дзеянне ў сетцы пакідае след», - падкрэсліў Аляксандр Фёдаравіч і прывёў рэальныя прыклады спраў, з якімі сутыкаюцца праваахоўныя органы.
Асобная ўвага надавалася юрыдычным аспектам: студэнтам патлумачылі прававыя наступствы незаконных дзеянняў у Інтэрнэце, уключаючы крымінальную адказнасць за здзяйсненне пэўных відаў правапарушэнняў.
