У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся традыцыйны Дзень адчыненых дзвярэй. Падзея сабрала сотні абітурыентаў і іх бацькоў, якія жадаюць даведацца больш аб магчымасцях навучання і студэнцкага жыцця ў вядучай тэхнічнай ВНУ рэгіёну.
Мерапрыемства пачалося з вітальнага слова рэктара БрДТУ Андрэя Мікалаевіча Парфіевіча. Абітурыенты і іх бацькі змаглі задаць пытанні рэктару і дэканам, даведацца аб правілах прыёму, асаблівасцях навучання і перспектывах працаўладкавання выпускнікоў. Рэктар БрДТУ ўрачыста ўручыў дыпломы і сертыфікаты пераможцам універсітэцкіх алімпіяд. Андрэй Мікалаевіч асабіста павіншаваў рабят, адзначыўшы іх высокі ўзровень падрыхтоўкі, мэтанакіраванасць і імкненне да ведаў.
Кожны факультэт прадставіў сваю праграму: госці пазнаёміліся з напрамкамі падрыхтоўкі, даведаліся аб сучасных лабараторыях, стажыроўках і міжнародных праектах. Асаблівую ўвагу надалі запатрабаваным спецыяльнасцям і новым адукацыйным праграмам.
Вялікую цікавасць выклікала прэзентацыя ваеннай кафедры. Прадстаўнікі распавялі пра перавагі навучання, Умовы паступлення і перспектывы для будучых афіцэраў запасу.
Не менш насычанай была праграма, прысвечаная студэнцкаму самакіраванню і грамадскай дзейнасці. Актывісты студсавета, прафкама студэнтаў і БРСМ падзяліліся вопытам арганізацыі мерапрыемстваў, валанцёрскіх праектаў і спартыўных спаборніцтваў. Госці даведаліся, як можна рэалізаваць свае таленты, знайсці сяброў і развіць лідэрскія якасці.
На Дні адчыненых дзвярэй прысутнічалі і прадстаўнікі арганізацый-заказчыкаў кадраў. Яны распавялі пра патрабаванні да маладых спецыялістаў, магчымасцях практыкі і працаўладкавання. Для многіх абітурыентаў гэта стала выдатнай магчымасцю пазнаёміцца з будучымі працадаўцамі і задаць пытанні аб кар'ерных перспектывах.
Каб зрабіць дзень яшчэ больш запамінальным, для абітурыентаў былі арганізаваны віктарыны і інтэрактыўныя пляцоўкі. Удзельнікі змаглі праверыць свае веды, выйграць сувеніры з сімволікай універсітэта і нават паспрабаваць сябе ў вырашэнні творчых і тэхнічных задач.
Дзень адчыненых дзвярэй у БрДТУ - гэта не толькі магчымасць даведацца пра паступленне, але і шанец адчуць атмасферу ўніверсітэта, пазнаёміцца з будучымі выкладчыкамі і студэнтамі. Мы чакаем новых гасцей і заўсёды рады бачыць таленавітую моладзь у нашых сценах!
