15 красавіка 2026 года у рамках традыцыйнай навуковай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў «Тыдзень навукі – 2026» кафедра лінгвістычных дысцыплін і міжкультурных камунікацый эканамічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта сабрала студэнтаў, магістрантаў і маладых даследчыкаў. Тэма пасяджэння — «Беларуская духоўная і моўная спадчына: ад вытокаў да сучаснасці» — аб'яднала ўсіх, каму неабыякавыя гісторыя, культура і мова роднай краіны.
Секцыю ўзначаліў кандыдат філалагічных навук, дацэнт Яраслаў Рыгоравіч Самуйлік. У працы прынялі ўдзел не толькі студэнты БрДТУ, але і навучэнцы філіяла універсітэта — «Політэхнічнага каледжа», што падкрэсліла шырокую цікавасць да тэмы.
Усяго было заслухана 19 дакладаў, якія ахапілі шырокі спектр тэм:
- асветнікі Беларусі;
- дзяржаўныя і культурныя дзеячы эпохі Вялікага Княства Літоўскага;
- дзеячы беларуска-польскага фальклорна-літаратурнага пагранічча ХІХ ст.;
- заснавальнікі новай беларускай літаратуры і новай беларускай літаратурнай мовы;
- дзяржаўныя дзеячы і мовазнаўцы канца ХІХ – пачатку ХХ ст.;
- актуальныя праблемы беларускага мовазнаўства;
- творчасць беларускіх пісьменнікаў;
- праваслаўныя святыні Брэстчыны;
- гісторыя Беларусі.
Работа секцыі прайшла на высокім навукова-тэарэтычным і метадычным узроўні. Удзельнікі не толькі прадставілі вынікі сваіх даследаванняў, але і прадэманстравалі глыбокую павагу да гісторыі і культуры Беларусі.
