Напярэдадні Дня Перамогі на эканамічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся круглы стол, прысвечаны подзвігу беларускіх жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, душэўнай атмасферы і стала важным укладам у захаванне гістарычнай памяці.
Дэкан факультэта Вікторыя Васільеўна Зазерская распавяла студэнтам пра лёсы выбітных беларускіх гераінь — Надзеі Багданавай, Валянціны Кульбеевай, Алены Мазанік і іншых.
Вікторыя Васільеўна таксама падзялілася асабістымі гісторыямі герояў сваёй сям'і, што выклікала жывы водгук у студэнтаў. У сваю чаргу, дзеці з гонарам расказвалі пра сваіх сваякоў, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне, успаміналі іх подзвігі і ўклад у агульную перамогу.
Круглы стол стаў не толькі пляцоўкай для абмеркавання гістарычных фактаў, але і месцам для глыбокага асабістага асэнсавання подзвігу продкаў.
