У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася віктарыны, прымеркаваная да Дня Дзяржаўнага герба, сцяга і гімна Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікам трэба было адказаць на 15 пытанняў, якія тычацца дзяржаўнай сімволікі і этапаў яе станаўлення. Пытанні ахоплівалі як гістарычныя факты, так і сучасныя палажэнні, звязаныя з гербам, сцягам і гімнам Беларусі.
Па выніках квіза трое студэнтаў, якія правільна адказалі на ўсе пытанні, былі адзначаны каштоўнымі прызамі ад першаснай арганізацыі ГА «БДСМ» універсітэта. Пераможцамі сталі:
- Шпендзік Арцём Дзмітрыевіч
- Валошчык Ірына Юр'еўна
- Юруць Станіслаў Віктаравіч
Віншуем пераможцаў з выдатнымі вынікамі і жадаем ім далейшых поспехаў!
