9 чэрвеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў. Гэта ключавая падзея ў навуковым жыцці краіны сабрала самых таленавітых маладых даследчыкаў.
У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшага кіраўніцтва краіны і навуковай супольнасці: Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бахановіч, Галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Васіль Гурскі, Намеснік старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі Дзяніс Капскі, Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусь Яўген Зенчанка, Рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Сяргей Каспяровіч.
Сёлета конкурс прадэманстраваў рэкордную актыўнасць: у другім этапе прынялі ўдзел 3198 студэнтаў, магістрантаў і выпускнікоў з 53 устаноў вышэйшай адукацыі. Усяго было прадстаўлена 2176 навуковых прац. Па выніках строгага адбору званне лаўрэата прысвоена аўтарам 60 работ, а 778 работ атрымалі першую катэгорыю.
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт годна прадставіў свае навуковыя школы. Лаўрэатамі конкурсу сталі:
- Праца на тэму: «Ужыванне сучасных інфармацыйных тэхналогій у мэтах захавання помнікаў архітэктуры Беларусі».
Аўтары: студэнты АБФ Макарэвіч Павел Аляксандравіч, Ман Анастасія Сяргееўна.
Кіраўнікі: Акулава Вольга Аляксандраўна, Крывіцкі Павел Васільевіч. - Праца на тэму: «Лінгвадыдактычны патэнцыял рэдукаваных вялікіх моўных мадэляў».
Аўтар: магістрант ФЭІС Андренко Ксенія Уладзіміраўна.
Кіраўнік: Галаўко Уладзімір Адамавіч - Праца на тэму: «Сацыяльна-эканамічны механізм забеспячэння эканамічнай бяспекі ў мытнай сферы».
Аўтар: студэнтка ЭФ Кавалеўская Юлія Дзмітрыеўна.
Кіраўнік: Патапава Наталля Васільеўна. - Праца на тэму: «Роля экалагічнага маркетынгу ў дасягненні мэтаў ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на карпаратыўным узроўні».
Аўтар: выпускніца ЭФ Міхаленя Валерыя Уладзіміраўна.
Кіраўнік: Бунько Святлана Аляксандраўна.
Высокі прафесіяналізм настаўнікаў БрДТУ быў адзначаны на дзяржаўным узроўні. Патапава Наталля Васільеўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, загадчык кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту БрДТУ, была ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, паспяховае кіраўніцтва навуковымі працамі студэнтаў, пераможцаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў.
Віншуем нашых студэнтаў, магістрантаў і іх навуковых кіраўнікоў з заслужанымі ўзнагародамі! Жадаем новых адкрыццяў і далейшых перамог у навуковай дзейнасці!
