18 чэрвеня 2026 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся адзіны дзень інфармавання на тэму: «Памяць у імя будучыні», прымеркаваны да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Сустрэча сабрала студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта для асэнсавання гістарычных падзей і важнасці захавання гістарычнай праўды.
Запрошаным госцем мерапрыемства стаў намеснік пракурора горада Брэста Аляксандр Анатольевіч Варабей. Эксперт прадставіў актуальныя дадзеныя аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і падкрэсліў значнасць раскрыцця злачынстваў нацысцкіх акупантаў. Асаблівая ўвага была ўдзелена недапушчальнасці рэабілітацыі нацызму і барацьбе з фальсіфікацыяй гістарычнай праўды аб гераічным подзвігу савецкага народа.
