19 чэрвеня 2026 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся семінар-нарада, якая стала важнай пляцоўкай для дыялогу паміж навукай і рэальным сектарам эканомікі. Прадстаўнікі вядучых прамысловых прадпрыемстваў Брэстчыны, камітэта эканомікі аблвыканкама і навуковай супольнасці ўніверсітэта сабраліся разам, каб абмеркаваць актуальныя пытанні навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, падрыхтоўкі кадраў і вырашэння вытворчых задач.
Асноўнай мэтай сустрэчы стаў сумесны аналіз кампетэнцый рэгіёна для забеспячэння распрацовак у галіне аўтаматызацыі і рабатызацыі, а таксама пошук шляхоў вырашэння надзённых тэхнічных і арганізацыйных задач, якія стаяць перад прадпрыемствамі.
Мерапрыемства адкрылася прывітальным словам і дакладам прарэктара па навуковай рабоце Мікалая Мікалаевіча Шалобыты. У сваім выступленні Мікалай Мікалаевіч акцэнтаваў увагу на неабходнасці ўдасканалення адукацыйнай і навукова-даследчай дзейнасці ўніверсітэта для падрыхтоўкі спецыялістаў, здольных забяспечыць лічбавую трансфармацыю прадпрыемстваў.
У рабоце семінара прынялі ўдзел Аляхновіч Наталля Міхайлаўна — старшыня камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама, Джэжора Вольга Яўгенаўна — першы намеснік старшыні камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама і Грыневіч Таццяна Уладзіміраўна — намеснік начальніка аддзела інавацыйнай дзейнасці камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама.
Праграма семінара была насычана практычнымі кейсамі і актуальнымі тэмамі:
- Валерый Віктаравіч Касьянік, загадчык лабараторыі «Прамысловая робататэхніка», прадставіў рэальныя прыклады рабатызацыі вытворчасці і распавёў аб стварэнні «лічбавага двайніка» ў рамках універсітэцкіх распрацовак.
- Сяргей Вячаслававіч Лапіч, загадчык галіновай лабараторыі, прысвяціў свой выступ сучасным метадам прамысловай маркіроўкі, прадставіўшы актуальныя рашэнні і спосабы іх укаранення.
- Аб механізмах дзяржаўнай падтрымкі інавацыйнай дзейнасці ўдзельнікам распавяла Таццяна Уладзіміраўна Грыневіч, намеснік начальніка аддзела інавацыйнай дзейнасці камітэта эканомікі аблвыканкама.
- Практычны погляд на пераход ад «лічбавага контуру да аўтаномнага прадпрыемства» прадставіў Юрый Аляксандравіч Ануфрыеў, кіраўнік аддзела продажаў кампаніі «ЮКОЛА-інфа-Брэст».
Ключавым блокам семінара стала жывое абмеркаванне. Прадстаўнікі такіх флагманаў прамысловасці, як ААТ «Брэстмаш», СТАА «ПП Палессе», ААТ «Савушкін прадукт» і іншых, атрымалі магчымасць наўпрост задаць свае пытанні навукоўцам і калегам. У ходзе дыскусіі былі выпрацаваны канкрэтныя прапановы па сумесным супрацоўніцтве і вырашэнні тэхнічных задач, якія стаяць перад прадпрыемствамі.
Завяршыўся працоўны дзень экскурсіямі па навукова-даследчых і галіновых лабараторыях БрДТУ.
