У рамках мерапрыемстваў «Месяц першакурсніка» на факультэце інжынерных сістэм і экалогіі і машынабудаўнічым факультэце адбылася сустрэча студэнтаў першага курса з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.
Перад студэнтамі выступілі намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Брэсцкага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, падпалкоўнік міліцыі Яўген Уладзіміравіч Самускевіч, і оперупаўнаважаны групы па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці, лейтэнант міліцыі Арцём Сяргеевіч Галалюк.
Асноўнай тэмай сустрэчы стала «Як не стаць ахвярай кіберзлачыннасці».
Студэнтам расказалі пра найбольш распаўсюджаныя віды інтэрнэт-махлярства, спосабы абароны персанальных дадзеных і правілы бяспечных паводзін у сетцы. Асаблівую ўвагу надалі схемах, з якімі маладыя людзі могуць сутыкнуцца ў паўсядзённым жыцці: фішынгавых паведамленнях і сайтам, тэлефонных званках махляроў і спробам атрымаць доступ да банкаўскіх дадзеных.
Такія сустрэчы дапамагаюць першакурснікам быць больш уважлівымі і ўсвядомленымі пры выкарыстанні лічбавых сэрвісаў і сацыяльных сетак.
