Навiны

Рэпазітар БрДТУ палепшыў пазіцыі ў рэйтынгу рэпазітароў свету

Рэпазітар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ўключаны ў абноўлены рэйтынг рэпазітароў за сакавік 2024 года –TRANSPARENT RANKING: CRIS by Google Scholar.
Па дадзеных Webometrics 16th Edition (March 2024) рэпазітар БрДТУ палепшыў свае пазіцыі і падняўся на 8-е месца сярод рэпазітароў беларускіх універсітэтаў.
У агульным спісе (All Repositories), які ўключае 4 116 рэпазітароў, электронных архіваў, электронных бібліятэк, рэпазітар БрДТУ заняў 220-е месца, а ў спісе інстытуцыйных рэпазітароў свету (Institutional Repositories) падняўся на 54 пазіцыі і заняў 204-е месца сярод 3 903.
Нагадаем, што рэйтынг рэпазітароў «Transparent Ranking of Repositories» з'яўляецца ініцыятывай даследчай групы Cybermetrics Lab. У аснове яго метадалогіі – паказчык колькасці дакументаў, размешчаных у рэпазітарах адкрытага доступу і праіндэксаваных сэрвісам Google Scholar. Такім чынам ацэньваецца ступень адкрытасці акадэмічных рэсурсаў і іх інтэграцыя ў інфармацыйную прастору.

Месца сярод рэпазітароў Рэспублікі Беларусь

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў