Навiны

Цырымонія ўшанавання лепшых абітурыентаў БрДТУ

Для матываваных абітурыентаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта 30 сакавіка адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства з выставай навукова-тэхнічных распрацовак выкладчыкаў і студэнтаў, экскурсіямі па ўніверсітэце, яго галіновых і вучэбна-практычных лабараторыях.
У актавай зале гасцей віталі прарэктар па вучэбнай рабоце БрДТУ Міхаіл Уладзіміравіч Нерода, прарэктар па выхаваўчай рабоце Наталля Пятроўна Яловая, дэканы факультэтаў. Ганаровы госць мерапрыемства-намеснік начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй, спецыяльнай і прафесійнай адукацыі – начальнік аддзела агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Таццяна Анатольеўна Чанава.
Звяртаючыся да прысутных у зале Наталля Пятроўна падзякавала рабятам за выбар БрДТУ ў якасці пляцоўкі для ўдзелу ў алімпіядах і адзначыла: «Магчымасцяў для рэалізацыі сваіх здольнасцяў ва ўніверсітэце вельмі шмат! І ўсе іх ствараюць тыя, хто цяпер тут працуюць і вучацца. Мы будуем сучаснасць, а з удзелам вас, нашы будучыя студэнты, мы будзем будаваць будучыню!»
Адказны сакратар прыёмнай камісіі Андрэй Мікалаевіч Парфіевіч падрабязна распавёў пра асаблівасці ўступнай кампаніі гэтага года, звярнуўшы ўвагу на пашыраны пералік магчымасцяў для медалістаў і пераможцаў алімпіяд рознага ўзроўню.
Ва ўрачыстай абстаноўцы Таццяна Анатольеўна Чанава і Наталля Пятроўна Яловая ўручылі пераможцам універсітэцкай алімпіяды па вучэбных прадметах «Матэматыка» і «Фізіка» дыпломы і сертыфікаты, якія даюць права паступлення на асаблівых умовах у адпаведнасці з Правіламі прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі.
Таксама адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў алімпіяды «Творчасць», арганізаванай для абітурыентаў спецыяльнасцяў «Архітэктура» і «Архітэктурны дызайн». У дні вясновых канікул у рамках прафарыентацыйнага мерапрыемства «Канікулы ў БрДТУ» рабяты змаглі паспрабаваць свае сілы ў акадэмічным малюнку, жывапісе, архітэктурнай кампазіцыі і чарчэнні. Менавіта гэтыя прадметы ім трэба будзе здаваць у ходзе ўступнай кампаніі.
Творчыя калектывы ўніверсітэта сваімі нумарамі стварылі святочную атмасферу і прадэманстравалі тым самым, што навучанне ва ўніверсітэце - гэта не толькі пары, семінары і лекцыі, але і творчасць, Крэатыў і натхненне!

Больш фота ў тэлеграм-канале БрДТУ па спасылцы: https://t.me/BrSTU_telegram

 

 

 

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў