Навiны

Дзень інтэлектуала

11 красавіка ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце ў рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 58-й гадавіне ўніверсітэта, прайшоў «Дзень інтэлектуала» на факультэце электронна-інфармацыйных сістэм.

Гэты дзень быў напоўнены разнастайнымі і рознафарматнымі мерапрыемствамі, якія дазволілі прыцягнуць да іх удзелу студэнтаў і іншых факультэтаў.
Першым адкрывала сённяшні дзень асабістае першынство па праграмаванні сярод студэнтаў факультэта, якое насіла не толькі спартыўны характар, але і інтэлектуальны. Пераможцы і прызёры першынства папоўняць каманду па праграмаванні БрДТУ і пачнуць падрыхтоўку для ўдзелу ў рэспубліканскіх алімпіядах у гэтым напрамку. Прызы пераможцам прадставіла IT-кампанія г. Брэста — Epol Soft.

Студэнтамі і супрацоўнікамі факультэта былі падрыхтаваны інтэрактыўныя пляцоўкі, у рамках якіх былі праведзены:
- майстар-клас па кітайскай каліграфіі;
- навучальны семінар «Формула паспяховага стартапа»;
- акцыя «Партрэт ідэальнага студэнта».

Завяршальным і самым захапляльным мерапрыемствам сталі міжфакультэцкія дэбаты, у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх факультэтаў БрДТУ. Студэнты практыкаваліся ў мастацтве прамоўніцкага майстэрства, вучыліся вылучаць тэзіс і аргументы да яго, выкарыстоўваць камунікатыўныя прыёмы і тэхнікі, тактыкі і стратэгіі спрэчкі.

Больше фото ➡ https://t.me/BrSTU_telegram/3174

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў