Навiны

Выпускнік БрДТУ адзначаны асабіста Прэзідэнтам!

20 чэрвеня 2025 года адбылася цырымонія ўзнагароджання лепшых выпускнікоў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. У цырымоніі прыняў удзел Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

«Сучаснасць і будучыня Беларусі шмат у чым залежыць ад вас - моладзі. І вельмі важна, каб вы былі не толькі добрымі спецыялістамі, але і сапраўднымі патрыётамі, сацыяльна сталымі і духоўна багатымі людзьмі, якім можна было б даверыць лёс нашай Беларусі. Свет велізарны, а Беларусь у нас адна. Памятайце пра сваю Радзіму. Шануйце і беражыце мірнае неба над нашай краінай. Гэта самае дарагое, што мы - старэйшае пакаленне - змаглі захаваць для вас», - сказаў Прэзідэнт.

Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства быў і наш таленавіты выпускнік — Уладзіслаў Тамашоў, факультэт электронна-інфармацыйных сістэм.

Віншуем Уладзіслава з заслужанай узнагародай і жадаем новых прафесійных вышынь! Хай твой шлях будзе напоўнены перамогамі і здзяйсненнямі!

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў