Валанцёрскі форум «Крок да лідарства», які прайшоў 5-6 лістапада, стаў яркай падзеяй для больш чым 50 удзельнікаў з усёй Беларусі. Гэта была ўнікальная магчымасць акунуцца ў свет валанцёрства, здабыць новыя веды і вопыт, а таксама завесці карысныя знаёмствы сярод аднадумцаў. БрДТУ на форуме прадставіў студэнт 2 курса эканамічнага факультэта Ілля Макарось-Богнат.
Форум праходзіў на базе адпачынку «Фестывальны», дзе ўдзельнікі сустрэліся тварам да твару з будучымі калегамі па валанцёрскім руху. Адкрыла мерапрыемства Вікторыя Захараўская, начальнік Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра. «Гэты форум арганізаваны спецыяльна для вас-студэнтаў першых-другіх курсаў вышэйшых навучальных устаноў, якія імкнуцца раскрыць патэнцыял свайго лідарства і ўнесці ўклад у развіццё валанцёрскага руху нашай краіны.
Мы рады бачыць вас тут, таму што кожны з вас валодае унікальнымі талентамі і магчымасцямі стаць лідэрам!» – вітала ўдзельнікаў Вікторыя Захараўская
Студэнты прынялі ўдзел у інтэнсіўнай адукацыйнай праграме форуму, якая ўключае знаёмства адзін з адным, квэсты па напрамках валанцёрскага руху, апусканне ў дзейнасць і структуру валанцёрскіх атрадаў, майстар класы на развіццё кампетэнтных навыкаў лідэра.
За два насычаныя дні ўдзельнікі атрымалі масу ўражанняў, набылі каштоўныя навыкі і веды, а галоўнае — умацавалі ўпэўненасць у сабе і сваім будучым поспеху ў якасці валанцёра.
