20-21 лістапада 2025 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце праходзіць канферэнцыя маладых навукоўцаў і студэнтаў «Сучасныя праблемы матэматыкі і вылічальнай тэхнікі», прысвечаная 20-гадоваму юбілею факультэта электронна-інфармацыйных сістэм.
У рамках мерапрыемства запланавана правядзенне пленарнага і двух секцыйных пасяджэнняў. Маладыя навукоўцы з вядучых ВНУ Рэспублікі Беларусь падрыхтавалі даклады на актуальныя тэмы ў даследаванні інфармацыйных тэхналогій і матэматыкі. У ходзе канферэнцыі плануецца абмеркаваць пытанні новых распрацовак у галіне інтэлектуальных тэхналогій апрацоўкі дадзеных, сучасных праблем робататэхнікі, аналізу і мадэлявання складаных сістэм. Маладыя даследчыкі прадставяць атрыманыя вынікі ў галіне электронных інфармацыйных тэхналогій у навуковых і прыкладных распрацоўках, а таксама аналітычных і лікавых метадаў даследаванняў у матэматыцы.
Аргкамітэт канферэнцыі выказвае падзяку ўсім удзельнікам за дасланыя змястоўныя матэрыялы, спадзяецца на актыўнае абмеркаванне актуальных пытанняў, якія вывучаюцца ў матэматыцы і інфарматыцы, і жадае плённай працы!
