У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася сустрэча кіраўніцтва ўніверсітэта з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі на працу па размеркаванні ў наш універсітэт.
Сустрэча дазволіла маладым спецыялістам пазнаёміцца бліжэй з кіраўніцтвам універсітэта, абмеркаваць перспектывы свайго прафесійнага росту, абмяняцца думкамі і пачуць парады вопытных калег. Удзельнікі абмеркавалі спосабы замацавання на працоўных месцах, кампенсацыйныя і стымулюючыя выплаты, ільготы ў сферы жыллёвага будаўніцтва і іншыя важныя для моладзі пытанні.
Падчас сустрэчы старшы выкладчык кафедры эканомікі і арганізацыі будаўніцтва БрДТУ Чэх Яўгенія Вячаславаўна правяла для маладых спецыялістаў семінар «Асабістыя фінансы маладога спецыяліста».
Падобныя сустрэчы дапамагаюць кіраўніцтву выявіць патрэбы і праблемы моладзі, забяспечыць умовы для паспяховага пачатку кар'еры і павысіць матывацыю будучых прафесіяналаў.
