Студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта далучыліся да Рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»!
Дзеці падрыхтавалі мініяцюру «Снежная каралева» і прадставілі яе навучэнцам ДУА «Антопальская спецыяльная школа-інтэрнат»! Было шмат усмешак, песень і добрага настрою!
Дзякуем усім студэнтам АБФ за неабыякавасць!!! Кожны з вас унёс сваю часцінку ў агульную добрую справу!
