Увечары свята Нараджэння Хрыстова ў гарнізонным храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Брэсцкай крэпасці прайшла ўрачыстая вялікая Вячэрня. Пасля набажэнства адбыўся традыцыйны вечар калядак»Каляды ў крэпасці".
У свяце прыняў удзел народны акадэмічны хор БрДТУ» Белая вежа". У праграме хору прагучалі калядныя песні і калядкі:
- «Узышла зорка ясная» А.Віскоў;
- «Калыханка Ісуса» апрацоўка А.Віскова;
- «Каляда-Калядка» Муз. Л. Кобильника, словы Лазурка;
- Калядка «Нова радасць стала»;
- Калядка «Прачыстая Дзіва» апрацоўка В. Якімца;
- «Шчадрык» М. Леантовіч;
- Калядка «Ой, на моры, моры» апрацоўка Р. Твардоўскага
Віншуем усіх з вялікім святам Раства! Няхай гэтае светлае свята прынясе радасць, цяпло і дабрабыт кожнай сям'і!
