26 студзеня ў цэнтры кампетэнцый «Прамысловая робататэхніка і лічбавай інжынірынг» БрДТУ прайшлі стажыроўку работнікі філіяла «Каледж сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе» установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі».
Узначаліў групу дырэктар філіяла Рыбак Арцём Яўгенавіч.
Мэтай стажыроўкі з'яўлялася азнаямленне з матэрыяльна-тэхнічнай базай, навучальнымі праграмамі, пабудову графікаў сеткавай формы навучання Цэнтра кампетэнцый.
Праведзенае мерапрыемства дазволіла ўдзельнікам атрымаць актуальную інфармацыю аб рэсурсах і адукацыйных магчымасцях цэнтра кампетэнцый, а таксама выпрацаваць рэкамендацыі па далейшай арганізацыі навучальнага працэсу.
