У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылося чарговае пасяджэнне метадычнага аб'яднання «Школа куратара». Цэнтральнымі пытаннямі сустрэчы сталі праблемы падтрымання высокай дысцыпліны сярод студэнтаў, прафілактыка экстрэмісцкіх праяў, асацыяльных, дэструктыўных і супрацьпраўных паводзін у маладзёжным асяроддзі.
Асаблівая ўвага была ўдзелена комплекснаму падыходу, накіраванаму на стварэнне спрыяльных умоў для асобаснага росту і гарманічнага развіцця сучаснай моладзі. Сярод прыярытэтных напрамкаў вылучаліся:
- Павышэнне ўзроўню інфармаванасці і сацыяльнай адказнасці студэнтаў.
- Фарміраванне культуры ўсвядомленага выбару жыццёвых арыенціраў.
- Арганізацыя мерапрыемстваў прафілактычнага характару, накіраваных на папярэджанне ўключэння моладзі ў розныя віды негатыўнай актыўнасці.
