Навiны

Адзіны дзень інфармавання

У актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прайшла сустрэча студэнтаў і работнікаў універсітэта з начальнікам ваеннай кафедры, палкоўнікам Аляксеем Вячаслававічам Ісакавым. Сустрэча была арганізавана ў рамках адзінага дня інфармавання і прысвечана актуальнай тэме: «Абаронная моц беларускага войска і патрыятызм у сучасных умовах».

Аляксей Вячаслававіч падрабязна асвятліў пытанні абарончай стратэгіі дзяржавы, сучасныя выклікі і пагрозы, якія стаяць перад краінай, а таксама распавёў пра важнасць фарміравання грамадзянскай свядомасці і гатоўнасці абараняць сваю Радзіму.

Асаблівая ўвага надавалася пытанням патрыятычнага выхавання, якое з'яўляецца адным з ключавых элементаў падрыхтоўкі будучых абаронцаў Айчыны. Было падкрэслена, што менавіта моладзь павінна стаць апорай і гарантам стабільнасці і працвітання нашай краіны. Студэнты даведаліся пра перспектывы службы ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, магчымасці кар'ернага росту і перавагі выбару прафесіі ваеннага спецыяліста.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў