У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны святкаванню Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Акцыя прайшла на галоўнай плошчы ўніверсітэта і стала сімвалам павагі і гонару студэнтаў і выкладчыкаў за сваю краіну.
| 15 сакавіка — асаблівы дзень. Гэтая дата, якая сімвалізуе трывалы падмурак нашай дзяржаўнасці, адзінства грамадства і вернасць галоўным каштоўнасцям краіны. Гэта Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Рэктар БрДТУ Андрэй Мікалаевіч Парфіевіч звярнуўся да студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта з віншавальнай прамовай, падкрэсліўшы значнасць канстытуцыйных прынцыпаў для кожнага грамадзяніна нашай краіны:
"Канстытуцыя — гэта падмурак нашай дзяржаўнасці. У ёй сканцэнтраваны асноўныя нашы абавязкі, правы, тое, што нас абараняе.
Для нашага ўніверсітэта Канстытуцыя ўдвая важная. Мы не проста перадаем веды будучым спецыялістам, але фарміруем годных грамадзян сваёй краіны. Нашы выпускнікі будуць будаваць будучыню Беларусі, абараняючы яе інтарэсы не толькі зброяй, але і сілай сваіх ведаў і ўменняў, якія атрымаюць у сценах нашага ўніверсітэта.
Будзьце адказнымі. Ваша грамадзянская пазіцыя і ваша адукаванасць – гэта залог поспеху і развіцця нашай дзяржавы. А чалавек з'яўляецца асноўным арыенцірам у развіцці Рэспублікі Беларусь. Са святам!"
Пад гукі гімна, у знак павагі да дзяржаўных сімвалаў і нашай Радзімы, на плошчы разгарнулі Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
