У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 60-годдзю Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і Году беларускай жанчыны, ва ўніверсітэце адкрылася выстава «Святло жаночых імёнаў». Гэтая экспазіцыя — даніна павагі тым, хто стаяў ля вытокаў станаўлення ВНУ і ўнёс неацэнны ўклад у яго развіццё.
Экспазіцыя расказвае пра выдатных жанчын, якія былі звязаны з гісторыяй Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, Брэсцкага політэхнічнага інстытута — папярэднікаў сучаснага БрДТУ. Сярод гераінь выставы-выкладчыкі, навукоўцы, кіраўнікі і супрацоўнікі, чые імёны назаўсёды ўвайшлі ў летапіс універсітэта. Іх праца, прафесіяналізм і адданасць справе заклалі падмурак, на якім сёння будуецца адукацыйная і навуковая слава ВНУ.
Правядзенне выставы ў год беларускай жанчыны-сімвал прызнання ролі жанчын у развіцці адукацыі, навукі і культуры краіны. У гісторыі БрДТУ нямала прыкладаў, калі менавіта жаночая мудрасць, цярпенне і энергія станавіліся рухаючай сілай важных пераменаў і дасягненняў.
Кожны стэнд — гэта асобная гісторыя пра прафесіяналізм, адказнасць і любоў да сваёй справы. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з біяграфіямі жанчын, якія не толькі будавалі ВНУ, але і выхоўвалі пакаленні інжынераў, архітэктараў і будаўнікоў.
Выстава «Святло жаночых імёнаў» — гэта не толькі даніна памяці, але і крыніца натхнення для цяперашніх студэнтаў і супрацоўнікаў. Яна нагадвае: гісторыя ўніверсітэта — гэта перш за ўсё гісторыя людзей, іх працы, таленту і адданасці выбранаму шляху.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу і дакрануцца да старонак гісторыі БрДТУ, напісаных жаночымі рукамі!
